“Фолк-рок-Масленіца” — новы фармат традыцыйнага святу!

Інтэрактыўнае свята “Фолк-рок-Масленіца” у Лесной Гавані — новы фармат традыцыйнага святу!

Мы запрашаем на сапраўдны драйв разам з фальклорнымі матывамі!

Пачатак — 9 сакавіка а 13.30 гадзіне.

Дапамагаць ствараць настрой рок-фольку будуць: 
• Эклектычны беларускамоўны фолк-рок-панк-поп-метал-фанк- гурт BY СRY (г. Мінск), 
• Брэсцкі лялечны тэатр са спектаклем для дзіцятак зусім у новай інтэрпрытацыі, 
• Вогненнае этна-фолк-шоу “Спальванне пудзіла” 

А яшчэ святочны кумпяк на ражне, аўтарскія прысмакі, катанне на поні, стрэльба ў ціры, святочная фотазона і гэта далёка не усё! 

Тэрыторыя парка-гатэля падзеліцца на некалькі пляцовак, на кожнай з якіх будзе «свая вясна». 

13.30-14.00Масленічнае чаяванне на вітальнай зоне з блінамі з джэмам і духмяная гарбатай, дзе будзем чакаць вясну, размаўляць пра яе і праводзіць зіму. 
Пляцоўка каля грыль-бару 

14.00-15.00Дзіцячая зона, дзе можна паглядзець лялечны спектакль — музыкальную казку для дзяцей «Чырвоная Шапачка» (Брэсцкі тэатр лялек), а на прыканцы пагутарыць i зрабіць здымак з акцёрамі і лялькамі. 
Пляцоўка ў вялікай альтанцы 

 

Гісторыю пра Чырвоную Шапачку распавядаюць лялечнікі — людзі вясёлыя і лагодныя. І вырашаюць яны ўсё зрабіць па-свойму.

Каб дзеці не хваляваліся і не плакалі, добры казачнік не дапускае ў казку ваўка, замяніў яго зайцам. Вось праз гэта і пайшла казка кубарам. 

Воўк ўсё ж такі прарываецца ў сюжэт з іншай казкі, і Чырвоная Шапачка аказваецца ў страшнай небяспецы. Пасля чарады прыгод новы герой Заяц выратуе бабулю і Чырвоную Шапачку. 

У спектаклі шмат камічных сітуацый. І на сцэне, і ў зале пануе вясёлая мітусня. І ўсе гледачы да апошняга ўдзельнічаюць у выратаванні гераінь. Весялосць, непрадказальнасць сюжэту, маляўнічыя лялькі-марыянеткі! Дзеянне суправаджаецца песнямі на французскай і на беларускай мовах.


16.00-18.00
— Запрашаем на самую музычную пляцоўку ўсіх аматараў фольку і прыхiльнiкаў палкай, жарснай музыкі, дзе адбудзецца выступ гурта By Cry з цэлым спектаклем для Гасцей. 

 

Гурт BY СRY адзін з самых драйвовых і стылістычна незакомплексаваных прадстаўнікоў беларускай фолк-рок (- панк-поп-метал-фанк -) сцэны. BY CRY галасістая беларускамоўная эклектыка. Нестандартны і пазбаўлены жанравых абавязкаў падыход да народнай музыкі. Гурт бярэ а аснову фальклорныя мелодыі і ператварае іх у нешта фантастычнае як па гучанні, так і па глыбіні ўтрымання.

Гэта бездакорна сонечная група - у эпіцэнтры якой, яркая, энергічная Аляксандра Грахоўская. Дзяўчына, здольная растапіць сакавіцкі лёд, зацягнуць у карагод, запаліць, астудзіць адной інтанацыяй, пагрузіць у транс. Ну, па сутнасці, зрабіць усё, што заўгодна. Харызмы ёй, як і вакальных дадзеных, не займаць адназначна.
Пляцоўка каля грыль-бару 

18.30-19.00 – Вогненнае этна-шоу “Спальванне пудзіла” ад зорак ETERE theatre стане добрай кульмінацыей свята! 
Пляцоўка за рэцэпцыяй 

І канешне, масленіца – гэта перш за ўсё сытная і багатая ежа. Масленічныя сэты і святочны кумпяк на ражне ад нашага шэфу! 

Фолк-рок-Масленіца — сустренем вясну альтэрнатыўна палымяна і ярка. 

Уваход платны 

*Масленічны сэт (глiнтвейн, шурпа, плоў, шашлык, аладкі з джэмам) 
набываецца асобна 

*Аўтарскі святочны кумпяк ад шэф-повара, прыгатаваны на вочы людзей на адкрытым паветры 
набываецца асобна 

**Понi для дзяцей 
**Стральба ў ціры 
Набываецца асобна


Рэгістрацыя ўдзельнікаў - абавязковая. Колькасць месцаў абмежавана! 

Рэгістрацыя ўдзельнікаў, бронь нумароў +375 33 384-384-3. 
Брань заказ столікаў +375 29 169-60-60.